У раёне працягваюць праходзіць інфармацыйныя сустрэчы прадстаўнікоў мясцовай улады з працоўнымі калектывамі раёна.
13 лютага адкрыты дыялог з работнікамі ААТ “Будкомплекс” горада Дзятлава правёў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі.
Па-ранейшаму асноўнай застаецца тэма дзейнасці сацыяльнай сферы Дзятлаўскага раёна за мінулы год, асноўных эканамічных і сацыяльных паказчыках, дасягненнях і перспектывах развіцця раёна.
У ходзе сустрэчы Юрый Залеўскі як куратар будаўнічага комплексу раёна пацікавіўся ў калегаў аб наяўнасці рабочых пытанняў і праблем. Гэта дазволіла наладзіць канструктыўны дыялог, аператыўна і падрабязна разгледзець рабочыя праблемы ў арганізацыі, падрабязней спыніцца на магчымасцях іх вырашэння, адказаць на хвалюючыя пытанні працаўнікоў.
Прадстаўніком мясцовай улады былі разгледжаны ўсе праблемныя пытанні, пастаўлены задачы работы арганізацыі на 2019 год.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ