Назва вуліцы і мемарыяльныя дошкі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У памяць аб афганскай вайне, аб нашых земляках, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, адна з вуліц горада Дзятлава атрымала назву Інтэрнацыянальная.

У 1998 годзе на доме №2 гэтай вуліцы была ўсталявана мемарыяльная дошка з надпісам “Землякам-дятловчанам, с честью выполнявшим интернациональный долг”.

Шануюць памяць пра свайго былога работніка, воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Шылава ў Наваельнянскім камбінаце хлебапрадуктаў. Злева ад прахадной камбіната на сцяне адміністрацыйнага будынка размешчана гранітная памятная дошка, на якой напісана “Тут працаваў Шылаў Аляксандр Сяргеевіч (1962-1982), кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, воін-інтэрнацыяналіст, які аддаў жыццё пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Рэспубліцы Афганістан”. Кожны год 15 лютага землякі ўскладаюць жывыя кветкі да памятнай дошкі.

diatlovonews.by