У суботу ў Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў традыцыйны турнір па валейболе, прысвечаны памяці воіна-афганца Дзмітрыя Лазовіка, які загінуў у час ваенных дзеянняў у Афганістане.
Перад пачаткам спартыўных спаборніцтваў словы падзякі госці, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, выказалі Анатолію Лазовіку – брату Дзмітрыя Лазовіка. Памятны медаль з нагоды 30-ай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана яму ўручыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.
– Подзвігі воінаў-інтэрнацыяналістаў абавязкова застануцца на доўгія часы ў памяці пакаленняў, і памяць гэту неабходна ўзнаўляць, каб не было жудаснага паўтарэння вайны, — лічаць юныя ўдзельнікі валейбольнага турніру.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ