13 лютага на Дзятлаўшчыне прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко сустрэўся з калектывам Цэнтра банкаўскіх паслугаў №422 горада Дзятлава Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці.
Перад супрацоўнікамі банка Андрэй Паўлавіч выступіў са справаздачай аб выніках работы сацыяльна-эканамічнай сферы Дзятлаўскага раёна за 2018 год. Прысутныя даведаліся аб асноўных дасягненнях у галінах аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі, культуры, ідэалогіі, моладзевай палітыкі, эаканомікі і фінансаў, санаторна-курортнага лячэння, а таксама аб галоўных задачах на 2019 год.
Ірына СТЫРНІК