Гаючыя самацветы 2019 года

Грамадства Свежыя навіны

Санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, размешчаныя ў Дзятлаўскім, вядомыя далёка за межамі Беларусі.

Ну а дзіцячы санаторый “Баравічок” па праве з’яўляецца адным з лепшых у нашай краіне. І цалкам відавочна, што і гасцям, якія тут адпачываюць, і работнікам гэтых здраўніц будзе цікава прачытаць пра лячэбныя асаблівасці камянёў-самацветаў года Жоўтай Земляной Свінні, які ўступіў ў свае правы з 5 лютага 2019 года і заканчваецца 24 студзеня 2020 года.

 

Бурштын – скамянелая смала старажытных іглічных дрэў жоўтага, мядова-жоўтага і залаціста-жоўтага колераў. Ён дапамагае ад галаўнога і зубнога болю, перападаў артэрыяльнага ціску, засцерагае ад наступстваў магнітных бур, паляпшае зрок і станоўча ўплывае на шчытападобную залозу, селязёнку і сэрца. Бурштынатэрапія прымяняецца ў анкалогіі для тармажэння росту пухлін, а фармацэўтычныя прэпараты з бурштыну валодаюць супрацьзапаленчым дзеяннем.

Сердалік-халцэдон – жоўта-аранжавага і жоўта-карычневага колераў. Расцёрты ў парашок сердалік лекарамі Старажытнага Егіпта выкарыстоўваўся як заспакаяльны сродак, ім дапамагалі аднаўляць сілы і здароўе. Яго ўжываюць і цяпер пры захворваннях мочапалавой сістэмы, дыхання, мазгавога кровазвароту. Мінерал дапамагае пры захворванні шчытападобнай залозы, паляпшае імунную сістэму, дапамагае пры хваробах нырак і скуры.

Цытрын – празрысты кварц жоўтага, залаціста-жоўтага і жоўта-карычневага колераў. Камень стымулюе работу сэрца і страўнікава-кішэчнага тракта, карысны пры гастрыце, піяланефрыце і цыстыце. Ён актывізуе ў арганізме жыццёвую энергію.

Гіяцынт – празрыстая разнавіднасць крышталя жоўта-чырвонага і чырвона-ружовага колеру. Мінерал станоўча ўплывае на гіпофіз, шышкавідную залозу і стымулюе работу печані. Ён дапамагае пры паніжанай страўнікавай сакрэцыі і хваробах кішэчніка, паляпшае агульны стан цэнтральнай нервовай сістэмы і паляпшае разумовыя здольнасці чалавека.

Тапаз – камень жоўтага, залацістага, блакітнага, ружовага, белага і чырвона-фіялетавага колераў. Засцерагае чалавека ад прастуды, паскарае рэгенерацыю тканак, лечыць органы стрававання і печані, дапамагае пры бяссонніцы, нервовым знясіленні. Здымае стрэс і стомленасць, умацоўвае імунную сістэму.

Жаргон – жоўты, залаціста-жоўты і мядова-жоўты цыркон. Станоўча ўплывае на гіпофіз, стымулюе работу печані, спрыяе дасягненню эмацыйнай раўнавагі і лечыць бяссонніцу.

Тыгровае вока – асаблівая разнавіднасць кварцу і халцэдону з залаціста-жоўтым шаўкавістым адлівам. Добра дапамагае пры бранхіяльнай астме і псарыязе, хутка спраўляецца са стомленасцю і стрэсам. Гэта мінерал з досыць моцнай сонечнай энергіяй, і яго рэкамендуюць насіць хворым і аслабленым людзям.

Аўрыпігмент – сульфід мыш’яку залаціста-жоўтага колеру. У старажытнасці мінерал выкарыстоўвалі ў якасці фарбавальніка і як касметычны сродак. Цяпер з яго здабываюць мыш’як, які выкарыстоўваецца ў медыцыне і фармакалогіі.

Золата самароднае. Яно “карыснае ад боляў у сэрцы, ад перабояў, ад душэўнага расстройства і нясмеласці” –пісаў вялікі Авіцэна. Золата выкарыстоўваюць у стаматалогіі і касметалогіі, а розныя солі золата і іх растворы спрыяюць знішчэнню хваробатворных бактэрый і мікробаў. З золата робяць розныя гамеапатычныя прэпараты, так як малыя дозы гэтага высакароднага металу пры правільным, дазаваным і ўмелым яго прызначэнні нярэдка робяць цуды, а ёдзістае золата запавольвае старэнне арганізма чалавека.

Насіце гэтыя самацветы, і на працягу ўсяго года яны стануць вашымі добрымі сябрамі, абярэгамі і талісманамі. Няхай яны прынясуць вам поспех і радасць ва ўсіх вашых справах і пачынаннях

Альберт БАГДАСАРАЎ,
прафесар