У гэтым годзе ў нашай краіне будзе адзначацца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашашысцкіх захопнікаў.
На Дзятлаўшчыне ўжо пачалі рыхтавацца да гэтай важнай і значнай для нашай краіны падзеі. Работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прымаюць актыўны ўдзел у акцыі “Армейскі чамаданчык”. Тут аформлены патрыятычны куток, дзе прадстаўлена вайсковая атрыбутыка: форма, медалі, асабістыя рэчы, фотаздымкі армейцаў розных часоў. Варта адзначыць, што гэта выстава з’яўляецца і фотазонай, дзе любы жадаючы можа сфатаграфавацца на памяць на яе фоне.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ