17 студзеня ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфарміравання насельніцтва. Яго тэмы “Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года” і “Аб стварэнні бяспечных умоваў для актыўнага адпачынку ў зімовы перыяд”.
Пытанні па гэтых тэмах былі разгледжаны ў ходзе сустрэчы інфармацыйнай групы з жыхарамі аграгарадка Дварэц, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Бабіна.
Таксама ў склад групы ўваходзілі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык і загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кулеш.
Акрамя таго, прадстаўнікі інфармацыйнай групы спыніліся на пытаннях паляпшэнні якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву, забеспячэнні ўкамплектаванасці спецыялістаў амбулаторна паліклінічнай дзейнасці.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ