Якая яна будзе – наша Беларусь?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Вучні дзевятага і адзінаццатага класаў Дварэцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць нашу Беларусь праз 10 гадоў”.

Дзеці напісалі свае фантазіі, ідэі, думкі і прадставілі іх у крэатыўнай форме – у выглядзе “цвеціка-сяміцвеціка”.

Вось што атрымалася. 

Праз дзесяць гадоў жыццё ў нашай краіне будзе аўтаматызаваным: шырокую распаўсюджанасць у гарадах і вёсках будуць мець “разумныя дамы”.

У сувязі з запускам Астравецкай АЭС у шырокай даступнасці будуць электрамабілі айчыннай вытворчасці.

Сацыяльна-культурная сфера жыцця стане абсалютна даступнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Беларускія вучоныя знойдуць лекі ад усіх відаў анкалагічных захворванняў.

Жыхары сельскай мясцовасці набудуць роўныя магчымасці з гараджанамі ва ўсіх сферах жыцця.

Рэспубліцы Беларусь будзе дадзена права прымаць у сябе алімпійскія гульні, паколькі надзвычай вялікая ўвага надаецца фізічнаму здароўю і спорту.

Грамадзяне Беларусі будуць ганарыцца не толькі слаўным мінулым нашай радзімы, але і сучаснасцю.

Навучанне ва ўсіх установах адукацыі будзе ажыццяўляцца толькі на беларускай мове. Шырока будзе ўжывацца дыстанцыйнае навучанне. Прафесія педагога будзе больш папулярнай.

І, безумоўна, Беларусь абавязкова стане паўнапраўнай касмічнай дзяржавай, ажыццявіцца запуск беларускай касмічнай станцыі.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы