На лядовай пляцоўцы ў Дзятлаве праходзяць трэніроўкі па хакеі.
Намаганнямі энтузіястаў у Дзятлаўскім раёне арганізаваны некалькі груп аматараў хакея ў розных узроставых катэгорыях, якіх больш за 70 чалавек. За кошт спонсарскай дапамогі ўдалося закупіць 60 камплектаў экіпіроўкі хакеістаў.
Аматары хакейных каманд адзначаюць, што ў зімовы перыяд заняткі групаў праходяць на лядовай пляцоўцы на гарадскім стадыёне “Колас”, у вясенне-восеньскі перыяд хакейныя групы карыстаюцца паслугамі бліжэйшых Лядовых палацаў, якія знаходяцца ў Баранавічах і Лідзе.
Трэніроўкі дзіцячых хакейных каманд праходзяць штодзённа: па буднях – з 15 да 17 гадзін, у суботу і нядзелю – з 12 да 14 гадзін. Дарослая хакейная каманда трэніруецца ў будні з 21 да 23 гадзін, у выхадныя – з 15 да 17 гадзін.
Для наведвальнікаў, якія прыйшлі пакатацца з уласнымі канькамі, гадзіна на лёдзе каштуе 1 рубель, а выхад на лёд з канькамі, узятымі напракат, каштуе 2 рублі за гадзіну. Для таго, каб узяць канькі напракат, трэба мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.
Аксна АНДАЛЮКЕВІЧ