Справаздача першага намесніка старшыні райвыканкама Міхаіла Бабіны ў Вензаўцы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сёння са справаздачай аб дзейнасці ў 2018 годзе ў КСУП «Вензавец» выступіў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна.

Ён расказаў удзельнікам сустрэчы аб выніках работы галін эканомікі і сацыяльнай сферы раёна за мінулы год, больш падрабязна спыніўся на дасягненнях аграпрамысловага комплексу і задачах, якія перад ім стаяць.

У сваёй справаздачы на сустрэчы з калектывам гаспадаркі Міхаіл Вікенцьевіч закрануў тэмы даходаў працаўнікоў, павышэнне эфектыўнасці развіцця галін народнай гаспадаркі, мадэрнізацыю вытворчасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.

Ён адзначыў, што ў сувязі з няпростымі кліматычнымі ўмовамі не ўдалося дасягнуць жадаемых вынікаў.

Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Бабіна паставіў задачу завяршыць фінансавы год з прыбыткам.

Вольга ЮШКЕВІЧ