У шосты школьны дзень у Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшло свята “Духоўная спадчына роднага краю”.
Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легеды і паданні, жарты і загадкі роднага краю гучалі ў гэты дзень. Вядучыя, вучні 6 “А” класа, прапанавалі перанесціся ў цудоўны свет першароднага мастацтва, аўтар якога – наш беларускі народ.
Гаспадар і гаспадыня мерапрыемства запрасілі гасцей у беларускую хату з народнымі песнямі, жартамі, вершамі.
Навучэнцам і іх бацькам была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Чаму ж нам не пець!”, якую падрыхтавалі вучні 1-4 класаў.
Таксама адбыўся конкурс аматараў фальклору пачаўся. Сярод усіх удзельнікаў лепшымі выканаўцамі сталі вучні 5 класа з казкай “Старэнькая хвоя”, вучні 7 “А” класа з казкай “Маладзічка і Векавуха”, вучні 8 класа з байкай Кандрата Крапівы “Дзед і Баба”.
Свята скончылася, але развітвацца не хацелася, бо любоў да роднай старонкі і духоўнай спадчыны беларускага народа застанецца надоўга ў сэрцах гаспадароў, удзельнікаў мерапрыемства і іх бацькоў.
Ірына ЛАМАКА, Наталля САЎКО,
настаўніцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы