“Снежны снайпер” у Дзятлаве

Галоўнае Свежыя навіны Спорт і турызм

12 студзеня на стадыёне “Колас” у Дзятлаве стартавалі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел настаўнікі фізічнай культуры і навучэнцы раённых установаў адукацыі. На ўрачыстым адкрыцці права падняць нацыянальны сцяг было даверана пераможцам мінулагодніх аднайменных спаборніцтваў – спартсменам з Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што такія зімовыя спартыўныя сустрэчы неабходна праводзіць, каб умацоўваць здароўе дзяцей, зацікаўліваць іх займацца фізічнай культурай і спортам. Таксама яны дапамагаюць выявіць лепшых спартсменаў, якія затым прымуць удзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах або могуць быць залічаны ў спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы па біятлоне, лыжным спорце, стрэльбах.

Аксаны АНДАЛЮКЕВІЧ