Хрышчэнне – адно з найважнейшых царкоўных святаў, калі асвячаецца вада не толькі ў цэрквах, але і на адкрытых вадаёмах, у студнях.
Так, на аграсядзібе “Каля дуба” ў вёсцы Цяцейкі 18 студзеня ў 14 гадзін 30 хвілін адбудзецца вадасвятны хрышчэнскі малебен. Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у службе, акунуцца і набраць вады 18 студзеня з 14 гадзін 30 хвілін да 19 гадзін, 19 студзеня – з 10 да 19 гадзін.
Таксама 19 студзеня на верхнім возеры горада Дзятлава ў 16 гадзін пачнецца асвячэнне хрышчэнскай палонкі, а затым да 18 гадзін можна будзе акунуцца ў асвячонай вадзе.
Святлана ГРЫШЫНА