У Дзятлаве пачаў працаваць каток на хакейнай пляцоўцы стыдыёна “Колас”. У тых, хто вядзе актыўны лад жыцця, з’явілася магчымасць выйсці на лёд.
Для наведвальнікаў, якія прыйшлі пакатацца з уласнымі канькамі, гадзіна на лёдзе каштуе 1 рубель, а выхад на лёд з канькамі, узятымі напракат, каштуе 2 рублі за гадзіну. Для таго, каб узяць канькі напракат, трэба мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу, бо без яго канькі не выдаюць.
Юлія БАКУНОВІЧ