Ксенiя Грышына, навучэнка СШ №1 г. Дзятлава са сваiм дзядулем Яўгенам Бойка:
— Я рада, што да нас завiтала сапраўдная зiма. Сёння я не магла ўседзець дома, пагэтаму зранiцы — хутчэй на каток. Запрасiла з сабой дзядулю, якi з задавальненнем згадзiўся. Заклiкаю ўсiх сваiх сябровак станавiцца на канькi i лыжы, бо зiма так хутка праходзiць.
Да размовы далучыўся дзядуля Ксенii:
— Я — за здаровы лад жыцця! Ужо не першы год, катаюся на каньках, а калi езджу ў вёску, на сваю малую радзiму, то яшчэ з унукамi катаемся на лыжах — усё ж лепш, чым сядзяць каля камп’ютараў. Па прагнозу перадаюць мароз, так што прыходзiць на каток будзем кожны вечар.
Вольга ЮШКЕВІЧ