Канькі навастрылі?

Галоўнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Сапраўдная зіма прыйшла ў Дзятлава, і ў горадзе пачаў працаваць каток на хакейнай пляцоўцы стадыёна «Колас». У тых, хто вядзе актыўны лад жыцця, з’явілася магчымасць выйсці на лёд.

Для наведвальнікаў, якія прыйшлі пакатацца з уласнымі канькамі, гадзіна на лёдзе каштуе 1 рубель, а выхад на лёд з канькамі, узятымі напракат, каштуе 2 рублі за гадзіну. Для таго, каб узяць канькі напракат, трэба мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.

Хакейная пляцоўка працуе штодзённа з 10 да 21 гадзіны. Арганізаваныя групы з трэнерам-выкладчыкам займаюцца бясплатна з 10 да 17 гадзін. У праграме работы катка — музычнае суправаджэнне: з 17 да 21 гадзіны ў буднія дні, з 12 да 21 гадзіны ў выхадныя. Трэніроўкі дзіцячай хакейнай каманды праходзяць па буднях з 15 да 17 гадзін, у суботу і нядзелю — з 11 да 13 гадзін. Дарослая хакейная каманда трэніруецца  ў будні з 21 гадзіны да 22 гадзін 30 хвілін, у нядзелю — з 15 да 17 гадзін.

Арганізатары могуць уносіць змены ў рэжым работы катка.

Аргкамітэт