У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне дакладнасці звестак аб колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў.
Як паказалі праведзеныя ў студзені бягучага года кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, арганізацыі працягваюць уключаць у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць даныя пра колькасць прынятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы работнікаў, пераведзеных на гэтыя месцы з іншых падраздзяленняў арганізацыі, а таксама даныя аб работніках, прынятых на вакантныя працоўныя месцы пасля іх пераводу, раней прынятых на гэтыя дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы.
Акрамя таго, былі выпадкі ўключэння даных аб колькасці работнікаў, прынятых на зноў створаныя працоўныя месцы па сумяшчальніцтве і працаўладкаваных у структурнае падраздзяленне, размешчанае на іншай тэрыторыі (за межамі вобласці).
Адміністрацыйная адказнасць за прадастаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, прадугледжана часткай 1 артыкула 23.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і караецца штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў.
Кантроль за дакладнасцю звестак аб колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці будзе працягнуты.
Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці