Да 100-годдзя БССР. Давайце ганарыцца, што мы — беларусы!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы прайшла патрыятычная гадзіна “Давайце ганарыцца, што мы — беларусы!”, прымеркаваная да 100-годдзя заснавання Беларускай Савецкай  Сацыялістычнай Рэспублікі.

На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы аздараўленчага  лагера “Зімовы гарадок” Гезгалаўскай сярэдняй школы. Прысутныя пазнаёміліся з гістарычнымі звесткамі стварэння БССР, якая стала асновай сённяшняй беларускай дзяржаўнасці. 100 гадоў БССР — гэта 100 гадоў адкрыццяў, дасягненняў, развіцця.

Навучэнцы чыталі вершы пра Беларусь, а Ксенія Шыкуць і Анастасія Жамайтук выканалі песні “Беларусь мая”, “Матуля Беларусь”, “Краіна мая — Беларусь”.

Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі