Адзначылі святкі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Днямі у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Дзятлаве наведвальнікі клуба «Нам гады не бяда» правялі Стары Новы год і адзначылі святкі.

Мерапрыемства падрыхтавала загадчыца клуба Галіна Касцюк сумесна з сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва.

Сустрэча была па-дамашняму цёплай і сяброўскай. Госці свята ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, а  Дзеду Марозу і Снягурцы чыталі вершы.

 

Тамілу Аляксандраўну Крышаловіч павіншавалі з Днём нараджэння, якое яна адзначыла 1 студзеня. Пажадалі ёй здароўя, бадзёрасці і аптымізму.

Удзельнікі мерапрыемства ўдзячны спонсарам за арганізацыю салодкага стала, а менавіта, раённай арганізацыі Таварысва Чырвонага Крыжа і ДРБУ-119 горада Дзятлава.

Вольга ЮШКЕВІЧ