Сусветны дзень снегу (Міжнародны дзень зімовых відаў спорту) – свята даволі маладое.
Ініцыятарам яго штогадовага правядзення стала Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту. Менавіта яна ў пачатку 2012 года прапанавала адзначаць яго ў перадапошную студзеньскую нядзелю. Колькасць краін, якія прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, з кожным разам павялічваецца.
Традыцыйным у гэты дзень з’яўляецца правядзенне розных займальных спаборніцтваў, цікавых паказальных выступленняў і снежных фестываляў, адной з мэтаў якіх з’яўляецца папулярызацыя актыўных зімовых відаў спорту. Таксама арганізуюцца забавы і гульні, якія даюць магчымасць парадавацца снегу, атрымаць асалоду ад гэтага белага цуда і захаваць уражанні ў памяці да наступнай зімы.
Так, у рамках Сусветнага дня снегу 19 студзеня ў Дзятлаве прайшлі раённыя спаборніцтвы па шматбор’і комплексу «Абаронца Айчыны» сярод моладзі.
Юнакі ўстановаў адукацыі дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту паказалі свой узровень падрыхтоўкі ў выкананні практыкаванняў праграмы спаборніцтваў, якая прадугледжвала падцягванне на высокай перакладзіне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжныя гонкі.
Всем миром отмечаем мы праздник в январе,
Сегодня ведь День снега у нас в календаре,
Пусть будет зима снежной, пусть снег с небес валит,
И в этом снежном царстве, ключом пусть жизнь бурлит!
С Днем снега поздравляю, я вас январским днем,
Давайте же ребята, как следует, гульнем,
Прокатимся на санках, на лыжах, на коньках,
Лететь будем по снегу, как будто в облаках!
Еще мы будем весело, гурьбой в снежки играть,
И стены крепостные из снега воздвигать,
Как здорово, друзья мои, что снег в Беларуси есть,
Ему от нас спасибо, ему хвала и честь!