З 2017 года Раклевіцкая сельская бібліятэка працуе па мэтавай бібліятэчнай праграме “Жывуць традыцыі — квітнее зямля”, якая скіравана на вывучэнне гісторыі, культуры свайго краю, выхаванне павагі і любові да спадчыны.
У бібліятэцы ладзяцца краязнаўчыя сустрэчы (“Рэліквія з сямейнага куфэрка”), хвілінкі (“Пра родны край з любоўю”), вандроўкі ў гісторыю беларускай кухні, літаратурныя гадзіны.
З 1996 года пры бібліятэцы працуе аматарскае аб’яднанне “Спадчына”, удзельнікі якога змаглі пабываць на фальклорным свяце “Беларускія вячоркі – майстэрства старажылаў”, даведацца пра народныя калядныя традыцыі.
Для дашкольнікаў Раклевіцкага дзіцячага сада–базавай школы работнікі бібліятэкі праводзяць гучныя чытанні “Твая першая кніга”, гадзіны загадак, кніжныя дэсанты, ладзяць выставы.
Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі