Навагоднія і калядныя віншаванні ад дырэктара Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяны Нікіпорчык:
– Жыхары Дзятлаўшчыны, ад шчырага сэрца жадаю вам моцнага здароўя, вялікага шчасця, дабрабыту, ажыццяўлення вызначаных планаў. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены толькі станоўчымі эмоцыямі, няхай вас сагравае любоў родных і блізкіх.
Жадаю, каб сем’і вашы былі моцнымі і дружнымі, каб у вашых дамах наперабой шчабяталі дзеткі і заўсёды знаходзілася месца для старых сваякоў. Няхай вашы сэрцы не ведаюць меры для дабрыні, а добрыя ідэі адухаўляюць іншых людзей. Цаніце прыгажосць любой рэчы, атрымлівайце асалоду ад кожнага дня, памятайце, што толькі ў вашых сілах памяняць да лепшага ваша жыццё і жыцці блізкіх вам людзей.
Запісала Ірына КАЎКЕЛЬ