Святочныя навагоднія мерапрыемствы на плошчы 17 Верасня ў горадзе Дзятлаве працягваюцца.
29 снежня ў 12 гадзін для дарослых і дзяцей Хвінявіцкі дом культуры правядзе дзіцячую гульнёвую праграму “Падарожжа да Дзеда Мароза”. У 19 гадзін сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры запрашае на канцэртна-забаўляльную праграму “Новы год падобны на казку”.
30 снежня ў 12 гадзін работнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правядуць гульнёвую праграму для дзяцей “Куфэрак навагодніх цудаў”, а ў 19 гадзін танцавальна–забаўляльную праграму “Новы год да нас імчыцца” будзе ладзіць Вензавецкі дом культуры.
30 снежня ў 15 гадзін у Дзятлаўскім цэнтры культуры адбудзецца навагодні паказ-вандроўка “На курыных ножках”, які падрыхтаваў тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”.
31 снежня ў 21 гадзіну тэатральная студыя “Мелодыя душы” запрашае ўсіх дзятлаўчан і гасцей горада на тэатралізаванае свята “Сустрэнемся пад ёлкай”.
Аргкамітэт