Святочныя навагоднія мерапрыемствы на плошчы 17 Верасня ў горадзе Дзятлаве працягваюцца.
21 снежня ў 19 гадзін творчы калектыў работнікаў Казлоўшчынскага дома культуры запрашае на танцавальна-забаўляльную праграму “Вясёлы карнавал”.
22 снежня ў 12 гадзін для дарослых і дзяцей будзе праводзіцца дзіцячая гульнёвая праграма “Навагоднія свавольствы”. У 19 гадзін сектар па рабоце з моладдзю горада Дзятлава запрашае на танцавальна-забаўляльную праграму “Снежная карусель”.
23 снежня ў 12 гадзін будзе ладзіцца гульнёвая праграма для дзяцей “Прыгоды каля навагодняй ёлкі”. А ў 19 гадзін адбудзецца танцавальна–забаўляльная праграма “Новы год крочыць па планеце”.
Аргкамітэт