Уладзімір Грышук, жыхар гарадскога пасёлка Казлоўшчына:
– З Новым годам і Калядамі вас, дарагія землякі. Самае галоўнае, чаго жадаю, – моцнага здароўя, бо менавіта яно ўплывае на наш настрой і светаўспрыяцце. Зычу ўсім таксама шчасця, дабрабыту, душэўнага спакою, і, безумоўна, паспяховай работы, без якой немагчыма дасягнуць матэрыяльных дабротаў. Імкніцеся рабіць свет вакол вас лепшым і прыгажэйшым, шануйце сваіх родных і сямейныя традыцыі. Усго вам добрага!
Дарэчы, хочацца зазначыць, што ў нашай сям’і падтрымліваецца выдатная навагодняя традыцыя – ставіць жывую ёлку і ўпрыгожваць яе цацкамі яшчэ савецкай вытворчасці. Яны беражліва захоўваюцца намі і дастаюцца для аздаблення зялёнай прыгажуні напярэдадні каталіцкіх Калядаў. А паколькі святкуем і праваслаўнае Нараджэнне Хрыстова, то стаіць жывая ёлачка ў хаце даволі доўга, распаўсюджваючы па пакоях свежы лясны водар.