У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці 14 снежня ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна правёў інструктарска-метадычныя заняткі са службовымі асобамі арганізацый раёна, якія адказваюць за выкананне ваенна-транспартнага абавязку.
У пачатку заняткаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец адзначыў, што у 2018 годзе было дасягнута поўнае ўзаемадзеянне ваеннага камісарыята раёна з арганізацыямі ў пытаннях выканання ваенна-транспартнага абавязку, а прысутныя службовыя асобы арганізацый адказна падышлі да вырашэння пытанняў мабілізацыйнай гатоўнасці транспартных сродкаў.
Вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы Аляксандр Камароў у сваім выступленні давёў патрабаванні кіруючых дакументаў па пытаннях парадку вядзення ўліку транспартных сродкаў, якія прадастаўляюцца войскам і фарміраванням. Таксама падвёў вынікі работы службовых асобаў арганізацый, пазначыў далейшыя шляхі ўзаемадзеяння ваеннага камісарыята раёна з арганізацыямі па пытаннях падтрымання мабілізацыйнай гатоўнасці транспартных сродкаў, якія прадастаўляюцца войскам і фарміраванням.