Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягвае радаваць дзяцей.
21 снежня ў рамках акцыі “Грамадскія аб’яднанні – дзецям” члены пярвічных арганізацый з сярэдніх школ №1 і №3 горада Дзятлава, прадстаўнікі раённага камітэта ГА “БРСМ” наведалі сем’і, у якіх выхоўваюцца прыёмныя дзеці. У вялікай сям’і Людмілы Асіпук-Фатон у Дзятлаве павіншавалі Аляксея і Марыну Малышчыкаў, Таццяну Седач і Наталлю Пятроўскую, у сям’і Таццяны Сянчурынай павіншавалі двух дзяцей – Ілью Дзямідчыка і Кірыла Фадзеева. Падарункі і віншаванні ўсям’і Тамары Грыб прымалі Кірыл і Карына Шостак.
Шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі сталі прыемнымі доўгачаканымі сюрпрызамі для дзяцей.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Вольга ЮШКЕВІЧ