У 2018 годзе на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі быў створаны лялечны тэатр для дашкольнікаў “ЧытайКА”.
Лялечны тэатр выступае як гульнёвая форма работы, якая аб’ядноўвае тэатр — ляльку – кнігу, дапамагае бібліятэчныя мерапрыемствы зрабіць больш разнастайнымі. З дапамогай лялек можна эмацыйна, наглядна расказаць пра пісьменніка, яго творчасць, рэкамендаваць кнігі.
Рэпертуар тэатра складаўся з чатырох пастановак: “Калабок – румяны бок”, “Прыгоды ў свет казак”, “Як зайка-выхваляйка захацеў стаць чытачом”, “Дзе схавалася сонейка”. У час сустрэч дзеці не толькі глядзелі прадстаўленне, але яшчэ даведаліся пра гісторыю з’яўленне лялечнага тэатра, мелі магчымасць пагуляць з пальчаткавымі лялькамі і праявіць свае артыстычныя здольнасці.
Новыя пастаноўкі “ЧытайКІ” не прымусяць сябе доўга чакаць, і ўжо ў 2019 годзе героі любімых кніг зноў ажывуць у сценах бібліятэкі.
Вольга БОЙКА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі