Ультрасучасны навагодні ранішнік у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прайшоў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Удзел у ім прынялі і дзеці работнікаў раённай газеты “Перамога”.
Хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў у касмічнае падарожжа запрасілі Дзед Мароз і Снягурачка. Разам з навагоднімі героямі яны пабылі на розных планетах, дзе ім прапаноўвалі вясёлыя танцы, конкурсы і забаўкі.
Ірына СТЫРНІК