У 2019 годзе адзначаецца 100 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Гэта цэлая эпоха, якая стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці, ахапіла ўсе сферы жыцця беларускага грамадства, стогадовая эпоха адкрыццяў, дасягненняў і развіцця нашай Радзімы.
Выстава “Наш гонар”, прымеркаваная да 100-годдзя абвяшчэння БССР, адкрылася ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.Часовая экспазіцыя расказвае пра падзеі, звязаныя з этапамі станаўлення БССР у розныя гады. Праз музейныя прадметы і матэрыялы наведвальнікі могуць акунуцца ў савецкае мінулае, дакрануцца да гісторыі краіны, пазнаёміцца з тымі, хто праславіў Дзятлаўшчыну ў гады існавання БССР, убачыць арыгінальныя архіўныя дакументы. Плануецца, што выстава будзе працаваць да канца студзеня.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ