Бяспечныя святы

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У раёне праходзяць святочныя навагоднія мерапрыемствы.

З боку органаў унутраных спраў прымаюцца меры па забеспячэнні грамадскага парадку ў месцах іх правядзення. У сувязі з гэтым нагадваем грамадзянам аб неабходнасці захавання мер асабістай і грамадскай бяспекі. Пры наведванні месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў не бярыце з сабой алкагольных напояў, вялікіх сумак. Нагадваем аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнні грамадскага парадку і антыалкагольнага заканадаўства. Пры выяўленні безгаспадарчых рэчаў, а таксама прадметаў з прыкметамі выбуховага прыстасавання паведаміце ў органы ўнутраных спраў і прыміце меры бяспекі. Ні ў якім разе не карыстайцеся сродкамі сувязі паблізу такіх прадметаў.

Сяргей ШУНДРЫК,
начальнік аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама