Ад пакалення да пакалення

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Члены пярвічнай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта і старшыня ветэранскага клуба “У крузе сяброў” Валянціна Скок павіншавалі ад грамадскіх арганізацый Паліну Марук і Анастасію Навотную, навучэнак 11 класа Дварэцкай сярэдняй школы, з надыходзячым Новым годам, прыгатавалі для іх не толькі салодкія падарункі, але і невялікія сюрпрызы.

Старшыня пярвічнай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Вераніка Фабішэўская выказала ўпэўненасць, што дзяўчынкі, калі будуць дарослымі, таксама стануць членамі арганізацыі, якая створана, каб рабіць добрыя справы. Дзеці з ўпэўненасцю паабяцалі, што абавязкова так і будзе.

 

 

 



Теги: