Ад дабрачынных спраў не засталіся ў баку

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Вучнёўскі і педагагічны калектывы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы актыўна далучыліся да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, прымеркаванай да святаў Нараджэння Хрыстовага і Новага года.

Так, удзельнікі цімураўскага і валанцёрскага атрадаў сабралі сувеніры і канцылярскія тавары  для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Арамя таго, удзельнікі валанцёрскага атрада “Добрыя сэрцы” арганізавалі правядзенне навагодніх акцый “Дзеці – дзецям”, “Падарунак – дзецям”.

Ад дабрачынных спраў не засталіся ў баку і вучні пачатковых класаў. Усе яны працавалі ў творчай майстэрні “Ад усяго сэрца да Новага года”. Дзеці рыхтавалі паштоўкі, сувеніры да навагодніх святаў для дзяцей з прыёмных, апякунскіх, шматдзетных сем’яў. Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Сувенір” і “Мастачок” творча працавалі ў майстэрні “Ад душы для самых маленькіх”. Яны падрыхтавалі прыгожыя сувеніры для выхаванцаў дашкольных груп.

Пярвічная арганізацыя “Беларускі саюз жанчын” правяла “Віншавальны марафон”. У рамках акцыі “Нашы дзеці” яны ўручылі падарункі для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для дзяцей, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях.

З вялікім задавальненнем мы адзначаем, што ў дабрачынных акцыях прымаюць удзел усе дарослыя і дзеці. Нашы творчыя справы актыўна прадоўжацца ў бліжэйшы час. Новыя ідэі і ініцыятывы прынясуць выхаванцам, навучэнцам радасны і святочны настрой перад навагоднімі святамі.

Наталля СОКАЛ,
настаўніца Раклевіцкага д/с-БШ



Теги: