“Вясёлка асенняга настрою”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

21 лістапада 2018 года ў аграгарадку Войневічы быў праведзены сельскі сход з удзелам прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі раёна.

Да пачатку мерапрыемства для дзяцей быў арганізаваны паказ пажарнай тэхнікі і абсталявання. Сход скончыўся канцэртам “Вясёлка асенняга настрою”, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Душэўныя песні, гумар і цудоўны настрой дарылі Ганна Харлінская, Марына Варган, сямейны дуэт Аляксандра і Людмілы Баклушыных, Іван Кашко і непаўторная вядучая Ірына Цяцерына.

Апладысменты і добрыя словы ад жыхароў аграгарадка Войневічы сталі найлепшай падзякай артыстам.



2 комментария по теме ““Вясёлка асенняга настрою”

  1. Молодцы наши дятловские артисты. Всегда хорошо поют! Даже скучное собрание сделают интересным

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. согласна с предыдущим комментарием, молодцы

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *