Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пры правядзенні праверак працягваюць выяўляцца парушэнні ў сферы будаўніцтва.
Толькі за студзень-верасень бягучага года ўстаноўлены завышэнні кошту выкананых будаўніча-мантажных работ на суму 85,6 тыс. рублёў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і 22 фізічныя асобы на агульную суму штрафу 17,9 тыс. рублёў.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці інфармуе ўсе арганізацыі, якія маюць дачыненне да будаўнічай дзейнасці, што з 09.08.2018 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, якой зацверджана інструкцыя аб парадку прымянення і запаўнення формаў актаў здачы-прыёмкі выкананых будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ. Звяртаем увагу на строгае захаванне патрабаванняў дадзенай інструкцыі, а таксама іншых дакументаў, якія рэгламентуюць праваадносіны ў будаўнічай дзейнасці.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці