Кацярына Хілімончык, першы сакратар ГА БРСМ:
– Учора, паслухаўшы інтэрв’ю міністра інфармацыі, пагадзілася з тым, што не рэдактар павінен ставіць тэмы і задачы для сродкаў масавай інфармацыі. Гэта павінна быць аудыторыя. Задача СМІ цяпер – хутка рэагаваць на сітуацыю.
Згаджуся з тым, што ў супярэчлівых пытаннях экспертамі павінны быць толькі спецыялісты.
Георгій Бойка, пенсіянер:
– Я згодны з міністрам, што карыстальнікаў, якія пакідаюць свае каментарыі ў інтэрнэце, будуць ідэнтыфікаваць па нумарах тэлефонаў. Каментарыі пакідаць ніхто не забараняе, галоўнае, каб гэта не супярэчыла закону. І наогул, чаму карэспандэнт за кожнае сваё слова павіне адказваць, а той, хто працуе ў інтэрнэце, – не?