Папарыўся і… загінуў

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Электрычны ток тоіць у сабе смяротную небяспеку для жыцця і здароўя чалавека, калі не прытрымлівацца элементарных правілаў карыстання і тэхнікі бяспекі.

Нельга дакранацца да аголеных правадоў, заходзіць туды, дзе вісяць знакі электрабяспекі і плакаты бяспекі, не дакранацца і не набліжацца да абарваных правадоў бліжэй, чым на 8 метраў. Неабходна перавесці выключальнікі ў бяспечнае становішча перад тым, як замяніць лямпачку, выключаць з разеткі электрапрыборы пры правядзенні рамонту.

Аднак няшчасныя выпадкі ўсё ж здараюцца. Так, у кастрычніку гэтага года загінуў жыхар вёскі Тухінка Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Мужчына і яго сябар мыліся ў лазні. Затым ён пабег да штучнага вадаёма, каб акунуцца, але там знаходзілася падключаная ў электрычную сетку праз штэпсельнае злучэнне пераноснага падаўжальніка помпа. Гэтае штэпсельнае злучэнне мела механічныя пашкоджанні разеткі пераноснага падаўжальніка: адкрытыя токавядучыя часткі. Пацярпелы, спрабуючы адключыць помпу ад электрычнай сеткі, узяўся рукой за корпус разеткі пераноснага падаўжальніка, які знаходзіўся пад напружаннем, і быў смяротна траўмаваны электрычным токам.

Яшчэ раз нагадваем, што электрычнасць памылак не даруе, абыходзіцца з ёй неабходна вельмі асцярожна. Выконваючы ўсе патрабаванні электрабяспекі, няшчасных выпадкаў не здарыцца, а электраэнергія стане сапраўдным памочнікам у быце.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай раённай энергаінспекцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *