Памеры дапамог на дзяцей павялічаны

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

З 1 лістапада 2018 года ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (ён складзе 214,21 рубля) павялічыліся дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 2142,10 рубля; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 2998,94 рубля;

дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, рэгулярна наведвалі такія арганізацыі і выконвалі прадпісанні дактароў-спецыялістаў на працягу ўсяго тэрміну цяжарнасці – 214,21 рубля.

Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў (сем’ям, у якіх выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 3 гадоў) – 107,11 рубля. Дапамога выплачваецца адна на сям’ю і не залежыць ад колькасці дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям’і.

Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў (у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) з’яўляецца вайскоўцам тэрміновай ці альтэрнатыўнай службы; абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі даглядае яго) складае:

— на дзіцяці-інваліда, якому больш за 3 гады – 149,95 рубля;

— на астатніх дзяцей, якім больш за 3 гады – 107,11 рубля.

Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў і на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі на іх выбар.

Штомесячныя дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, якія пераразлічваюцца з 1 лютага і з 1 жніўня ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, будуць выплачвацца ў ранейшых памерах:

— на першае дзіця – 329,04 рубля;

— на другое і наступнае дзіця – 376,04 рубля;

— на дзіця-інваліда – 423,05 рубля.

Марыя ЖЫДКО,

начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *