Падарункі для камфортнай зімы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На адрас раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа паступіў гуманітарны груз ад Ісландскай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Дапамога прызначана для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей, якія гадуюцца ў шматдзетных сем’ях.

Сімвалічна, што перадача дапамогі адбылася напярэдадні Дня інвалідаў. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк перадала дзіцячае адзенне і цёплыя вязаныя рэчы матулям выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яна пажадала дзецям і іх бацькам здароўя і камфортнай зімы.

Цёплыя падарункі ад Чырвонага Крыжа таксама будуць накіраваны ў дзіцячы дом сямейнага тыпу сям’і Шэлегаў.

Ірына КАЎКЕЛЬ  

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *