Мяч праз сетку

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У спартыўнай зале гімназіі №1 горада Дзятлава адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых працоўных калектываў, любіцельскіх каманд, прысвечаныя Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці  аграпрамысловага комплексу.

На ўдзел былі заяўлены 4 каманды: “Сырная страна”, “Ізакам”, “Каласок” (зборная дзяўчат 2002-2004 г.н.), КСУП “Хвінявічы”. Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме.

Спартыўная баталія за другое-трэцяе месца разгарнулася паміж камандай зборнай дзяўчат “Каласок” і КСУП “Хвінявічы”. У першай партыі, з лікам 25:18, перамаглі Хвінявічы, наступная ішла пад дыктоўку зборнай дзяўчат – 25:20. Трэцяя партыя была рашаючай, і больш дарослыя, вопытныя ігракі КСУП “Хвінявічы” атрымалі перамогу з лікам 15:13.

Паядынкі праходзілі ў напружанай, цікавай і захапляльнай барацьбе.

Да перамогі ў турніры ўпэўнена “ішла” каманда “Сырной страны”, якая выйграла ўсе матчы з лікам 2:0 і стала лідарам, набраўшы вышэйшы бал. Другое месца – у КСУП “Хвінявічы”, у іх дзве перамогі – чатыры балы. “Бронза” турніру дасталася камандзе “Каласок”.

Каманда-пераможца была ўзнагароджана кубкам і медалямі.

Ад раённага камітэта ГА “БРСМ” лепшыя ігракі спаборніцтва атрымалі падарункі: лепшая пасуючая – Дзіяна Крэмянеўская (“Каласок”), лепшая нападаючая – Анастасія Рагойжа (КСУП “Хвінявічы”), лепшая цэнтральная блакіруючая – Анастасія Каракулька (“Каласок”).

Вольга ЮШКЕВІЧ

 



1 комментарий по теме “Мяч праз сетку

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *