Як працавалі і зараблялі ў студзені-верасні

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці прадаставіла інфармацыю аб занятасці насельніцтва і налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2018 года.

У гэты перыяд у эканоміцы Дзятлаўскага раёна было занята 11,3 тысячы чалавек.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-верасні 2018 года склала

658 рублёў, у тым ліку ў верасні 2018 года – 687,8 рубля.

У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў верасні 2018 года склала 713,6 рубля, у будаўніцтве – 786,5 рубля, на транспарце – 692,2 рубля, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы – 622,7 рубля, у адукацыі – 605,7 рубля. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сферы сацыяльных паслугаў у верасні 2018 года склалася ў памеры 730,3 рубля, у тым ліку ў галіне аховы здароўя – 767,6 рубля.

Ірына СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *