22 лістапада 2018 года ў Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў адзіны дзень інфармавання пад дэвізам “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада”.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 9-11 класаў. Быў запрошаны старшыня Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта Канстанцін Вінцукевіч. Галоўным пытаннем мерапрыемства стала 100-годдзе ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі (ВЛКСМ). Выступаючыя акцэнтавалі ўвагу на сувязі і пераемнасці традыцый ВЛКСМ і грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (“БРСМ”), аб дзяржаўнай падтрымцы моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў і зацікаўленасці ў новых перспектыўных ідэях і ініцыятывах.
Віталь ІВАНАШКА