З рашэння Дзятлаўскага райвыканкама.
Разгледзеўшы матэрыялы раённай камісіі з ацэнкай выканання ўсяго комплексу палявых работ у сельгаспрадпрыемствах раёна і з улікам выканання ўмоваў спаборніцтва, важнейшыя сярод якіх: сяўба культур у аптымальныя тэрміны і паводле зацверджанага плана, выкананне патрабаванняў тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур, адсутнасць грубых парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны і ахова працы, раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
прызнаць пераможцам спаборніцтва на перыяд вясенне-палявых работ 2018 года сярод сельгаспрадпрыемстваў ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Антон Тарасевіч, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі).
Сярод механізатараў, якія забяспечылі найбольшую выпрацоўку на ўмоўны трактар:
на пагрузцы арганічных угнаенняў – механізатара ААТ “Граніт-Агра” Паўла Богдана;
на ўнясенні арганічных угнаенняў: механізатара КСУП “Вензавец” Вячаслава Франюка; механізатара КСУП “Войневічы” Уладзіміра Карпенку; механізатара ААТ “Граніт-Агра” Пятра Паршука;
на падрыхтоўцы глебы, пачынаючы з ранняй культывацыі: механізатара КСУП “Вензавец” Дзмітрыя Храноўскага; механізатара КСУП “Слава працы” Аляксандра Бяляўскага;
на перадпасяўной апрацоўцы глебы: механізатара КСУП “Хвінявічы” Барыса Парфіновіча;
на ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў: механізатара КСУП “Хвінявічы” Анатоля Жамойдзіка; механізатара ААТ “Граніт-Агра” Андрэя Аўгусціновіча; механізатара КСУП “Войневічы” Аляксандра Дзеніса;
на ўнясенні мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу і падкормцы азімых культур: механізатара ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрыя Роя; механізатара КСУП “Войневічы” Сяргея Барысевіча.
У спаборніцтве на сяўбе зерневых і зернебабовых культур першае месца ў механізатара КСУП “Войневічы” Паўла Сухецкага;
другое месца – у механізатара КСУП “Слава працы” Сяргея Бараноўскага;
трэцяе месца – у механізатара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандра Кастусіка.
У спаборніцтвах на сяўбе кукурузы лепшыя вынікі ў механізатара ААТ “Граніт-Агра” Сяргея Жыха; механізатара КСУП “Слава працы” Віктара Ігнаціка;
на сяўбе цукровых буракоў – у механізатара КСУП “Войневічы” Валерыя Лішыка.
Прызнаць пераможцам спаборніцтва па павелічэнні вытворчасці і якасці травяных кармоў у 2018 годзе сярод сельскагаспадарчых арганізацый КСУП “Дварэц-Агра” (кіраўнік вытворчасці Дзмітрый Каско, галоўны аграном Сяргей Лабар, галоўны інжынер Аляксандр Грэцкі).
У спаборніцтве сярод механізатараў, якія ўбралі найбольшую колькасць зялёнай масы кармоў, першае месца ў механізатара КСУП “Русь-Агра” Сяргея Пашукевіча;
другое месца – у механізатара КСУП “Дварэц-Агра” Дзмітрыя Малікі;
першае месца – у механізатара КСУП “Дварэц-Агра” Дзмітрыя Кіслага;
другое месца у механізатара КСУП “Войневічы” Паўла Сухецкага.
Сярод механізатараў, якія працавалі на касьбе траў, вызначыліся механізатары Дзмітрый Болтач і Дзмітрый Рой з ААТ “Граніт-Агра”; механізатар Аляксандр Якімчык з КСУП “Русь-Агра”.
Прызнаць пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2018 годзе сярод сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўскага раёна з прысуджэннем першага месца ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Антон Тарасевіч, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі);
другое месца – у КСУП “Дварэц-Агра” (кіраўнік вытворчасці Дзмітрый Каско, галоўны аграном Сяргей Лабар, галоўны інжынер Аляксандр Грэцкі);
трэцяе месца – у КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, галоўны аграном Аляксандр Лахач, галоўны інжынер Дзмітрый Лазоўскі).
Прызнаць пераможцамі раённых спаборніцтваў сярод камбайнавых экіпажаў: экіпаж ААТ “Граніт-Агра” – Уладзімір Гукіш і Андрэ Гукіш, а таксама экіпаж ААТ “Граніт-Агра” – Уладзімір Чарняўскі і Іван Чарняўскі;
другое месца прысуджана старшаму камбайнеру КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандру Кастусіку;
трэцяе месца прысуджана камбайнаваму экіпажу КСУП “Дварэц-Агра” – Андрэю Ляўкевічу і Сяргею Ляўкевічу;
сярод камбайнавых экіпажаў прызнаны пераможцам камбайнавы экіпаж КСУП “Белагурна” – Аляксандр Чувак і Рыгор Чурай;
другое месца прысуджана камбайнаваму экіпажу КСУП “Вензавец” – Івану Храноўскаму і Раману Осіпаву;
трэцяе месца прысуджана камбайнаваму экіпажу КСУП “Русь-Агра” – Яўгенію Ярмашу і Івану Цівунчыку.
У спаборніцтвах сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, стаў пераможцам вадзіцель КСУП “Дварэц-Агра” Мікалай Мікшут;
другое месца – у вадзіцеля КСУП “Дварэц-Агра” Дзмітрыя Малікі;
трэцяе месца – у вадзіцеля КСУП “Русь-Агра” Сяргея Лабарэвіча;
сярод вадзіцеляў таксама стаў пераможцам вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Казімір Рысюк;
другое месца – у вадзіцеля КСУП “Войневічы” Дзмітрыя Саўко;
трэцяе месца – у вадзіцеля ААТ “Граніт-Агра” Аляксандра Бакея;
сярод вадзіцеляў стаў пераможцам вадзіцель КСУП “Вензавец” Валерый Гульнік;
другое месца – у вадзіцеля КСУП “Войневічы” Ільі Мамакова;
трэцяе месца – у вадзіцеля ААТ “Граніт-Агра” Дзяніса Сёмухі.
У раённых спаборніцтвах сярод аператараў, занятых на дапрацоўцы, сушцы зерня, прызнаць пераможцамі звяно машыніста ААТ “Граніт-Агра” Андрэя Дудара;
другое месца – у звяна машыніста КСУП “Дварэц-Агра” Паўла Глоцькі;
трэцяе месца – у звяна машыніста ААТ “Граніт-Агра” Івана Яўсейчыка;
сярод аператараў таксама прызнаць пераможцамі звяно машыніста ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрыя Сёмухі;
сярод аператараў прызнаць пераможцамі звяно машыніста КСУП “Русь-Агра” Дзмітрыя Сітніча.
Па выніках раённых спаборніцтваў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод моладзевых экіпажаў і маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, маладых аграномаў і інжынераў у 2018 годзе вызначыліся:
сярод моладзевых камбайнавых экіпажаў лепшы вынік у старшага камбайнера КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандра Кастусіка;
другое месца – у камбайнавага экіпажа КСУП “Дварэц-Агра” – Вячаслава Кастусіка і Яўгена Вялічкі;
трэцяе месца – у камбайнавага экіпажа ААТ “Граніт-Агра” – Паўла Богдана і Таццяны Богдан;
сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, пераможцам стаў вадзіцель КСУП “Русь-Агра” Сяргей Лабарэвіч;
сярод маладых аграномаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна лепшым стаў галоўны аграном КСУП “Войневічы” Аляксандр Лахач;
сярод маладых інжынераў раёна вызначыўся галоўны інжынер ААТ “Граніт-Агра” Андрэй Падліпскі.
Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці галіны жывёлагадоўлі ў 2018 годзе і прысудзіць першае месца КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, галоўны ветдоктар Іван Апанасік);
пераможца сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы – аператар КСУП “Хвінявічы” Уладзімір Бакшук;
сярод аператараў машыннага даення кароў, якія працуюць у складзе звенняў у даільных залах, першае месца ў звяна малочнатаварнай фермы “Таркачы” ААТ “Граніт-Агра” – Святланы Кардаш, Марыны Шыкас, Кацярыны Варанюк;
другое месца – у звяна малочнатаварнай фермы “Ёцавічы” КСУП “Войневічы” – Святланы Нічыпар, Ганны Марцімавай, Лідзіі Коваль;
сярод аператараў машыннага даення кароў, якія працуюць на ўстаноўках тыпу “малакаправод”, першае месца – у аператара малочнатаварнай фермы “Парэчча” КСУП “Хвінявічы” Алены Беляковай;
сярод жывёлаводаў па вырошчванні (ці адкорме) буйной рагатай жывёлы, першае месца прысуджана жывёлаводу малочнатаварнай фермы “Касцюкі” ААТ “Граніт-Агра” Анастасіі Аўсянік;
другое месца – у жывёлавода малочнатаварнай фермы “Краглі” КСУП “Жукоўшчына” Аксаны Бортка;
трэцяе месца – у жывёлавода малочнатаварнай фермы “Ёцавічы” КСУП “Войневічы” Марыі Кулеш.
Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК