Дарагія дзятлаўчане! Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, шанаванне мужнасці тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў і будаваў светлую будучыню.
Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад. Развіваецца эканоміка, умацоўваюцца абараназдольнасць дзяржавы і сацыяльна-палітычная стабільнасць грамадства, расце міжнародны аўтарытэт Беларусі. Усё гэта – вынік правільнага стратэгічнага курсу, які паслядоўна рэалізуецца ў складаных сучасных умовах.
Мы не павінны забываць сваю гісторыю, неабходна шанаваць і берагчы ўсё лепшае, што было створана папярэднімі пакаленнямі, і на гэтай аснове будаваць і развіваць нашу родную Беларусь.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы на карысць любімай Айчыны. Мірнага неба над нашай роднай Беларуссю!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт