Зробім лес чыстым

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

20 кастрычніка 2018 года з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь будзе праводзіцца агульнарэспубліканская акцыя “Чысты лес”.

Асноўная яе мэта — прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны – лесу.

Арганізацыі лясной гаспадаркі штогод накіроўваюць значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лесе. Праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках  застаецца вострай.

Стаць удзельнікам акцыі зможа кожны, хто жадае ўнесці свой уклад у навядзенне парадку, добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю ляснога фонду. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва раёна. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў акцыі неабходным інвентаром.

Дарэчы, акцыя “Чысты лес” у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзеная ў 2010 годзе, і за гэты час яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў.

Падрыхтавала Вольга ЮШКЕВІЧ



1 комментарий по теме “Зробім лес чыстым

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *