Захаваць рэпрадуктыўнае здароўе

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Нядаўна акушэр-гінеколаг Дзятлаўскай ЦРБ Міхаіл Гусеў правёў “Прамую тэлефонную лінію” па тэме “Ахова рэпрадуктыўнага здароўя”.

Доктар даў кансультацыю тым, каго цікавілі ўласныя пытанні.

– Дзе можна атрымаць інфармацыю пра зачацце і нараджэнне дзіцяці?

– У спецыяліста жаночай кансультацыі ў Дзятлаўскай ЦРБ па тэлефоне 2-24-92 або ў кабінеце планавання сям’і Гродзенскага перынатальнага цэнтра па тэлефоне 8-0152-43-69-81.

– Што рабіць, калі не наступае цяжарнасць?

– Неабходна звяртацца ў кабінеты па лячэнні жаночага і мужчынскага бясплоддзя абласных дыягнастычных цэнтраў, кансультацый «Шлюб і сям’я».

– Наколькі рэальна дыягнасціраваць прыроджаныя парокі развіцця плода на раннім тэрміне цяжарнасці?

– Дзякуючы сучаснай медыцыне можна папярэдзіць выпадкі нараджэння хворых дзяцей. Праводзіцца амніяцэнтэз – пункцыя амніятычнай поласці з мэтай атрымання каляплодных вод для лабараторнага даследавання.

– Якія асноўныя правілы здаровага ладу жыцця павінна выконваць жанчына рэпрадуктыўнага ўзросту?

– Перш за ўсё, трэба адмовіцца ад ужывання тытуню і алкаголю, рацыянальна харчавацца, займацца спортам, прытрымлівацца распарадку дня.

– Якія наступствы пагаршэння рэпрадуктыўнага здароўя?

– Шмат людзей дзетароднага ўзросту пакутуюць на розныя інфекцыі і запаленчыя захворванні. Ад гэтага пагаршаецца рэпрадуктыўнае здароўе як мужчын, так і жанчын. Магчымы бясплоддзе, дзіцячая смяротнасць, нараджэнне дзяцей з генетычнымі захворваннямі, анкалогія.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *