Віват, гімназія!

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У 2003 годзе ў горадзе Дзятлаве пачала дзейнічаць гімназія №1, якая стала для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак другім домам. Сёлета гімназіі спаўняецца 15 гадоў. За гэты час тут адбылося шмат падзей. Гімназія захоўвае вялікую колькасць традыцый, укараняе толькі лепшае для атрымання якаснай адукацыі.

Кожны год яна хвалюецца разам з пяцікласнікамі, якія ўпершыню пераступаюць яе парог, і сумуе з выпускнікамі, якія адпраўляюцца ў самастойнае жыццё, радуецца разам з пераможцамі алімпіяд і прызёрамі конкурсаў.

2018 год знакавы для гімназіі: першага верасня вялікую гімназічную сям’ю папоўнілі першакласнікі. Мы жадаем гэтай дружнай сям’і далейшага росквіту, каб кожны дзень быў адной невялікай старонкай вялікай гісторыі. У кожнай добрай сям’і абавязкова ёсць такая традыцыя: збірацца ўсім разам, каб адсвяткаваць юбілей, парадавацца поспехам блізкіх, успомніць усё лепшае, напоўніцца цяплом родных сэрцаў. Таму 6 кастрычніка 2018 года ў 11 гадзін гімназія запрашае ўсіх разам адсвяткаваць юбілей.

Адміністрацыя гімназіі №1 горада Дзятлава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *