Свята мудрых матуляў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Напярэдадні Дня маці ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася святочная сустрэча ўдзельнікаў клуба “Нам гады не бяда” і раённага савета ветэранаў.

Каб павіншаваць мудрых матуляў-бабуляў, на мерапрыемства завіталі выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. Яны парадавалі прысутных дынамічнымі танцамі.

Іспыт для ўдзельніц свята прапанавалі вядучыя. Спачатку давялося ўспамінаць як мага больш назваў дзіцячых казак і калыханак, а затым і ўвогуле разам з выхаванцамі дзіцячага садка танцаваць вясёлы танец. Не абышлося і без задання на спавіванне немаўлят. Адным словам, кваліфікацыю “супернянька” ўдзельніцы іспытаў паспяхова пацвердзілі, атрымаўшы пры гэтым масу станоўчых эмоцый.

Яркім момантам у праграме сустрэчы стаў паказ модных рэчаў гардэроба, сшытых з джынсавай тканіны. Калекцыю назвалі “Джынсавая абноўка”. Гледачы з захапленнем сустрэлі дэфіле, якое прадстаўлялі ўдзельніцы клуба “Нам гады не бяда”. Таксама прысутныя спявалі песні пра маму і родны дом, чыталі лірычныя вершы. Цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні доўгіх гадоў жыцця, цяпла, здароўя і дабрабыту ў адрас мудрых матуляў прагучалі ад старшыні раённага савета ветэранаў Леаніда Кашко і кіраўніка клуба “Нам гады не бяда” Галіны Касцюк.

Ядзвіга ГУШЧА,
удзельніца клуба “Нам гады не бяда” і раённага савета ветэранаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *