У суботу, 13 кастрычніка, на цэнтральным рынку па вуліцы Слонімскай прайшоў асенні кірмаш, які запрасіў дзятлаўчан і гасцей горада набыць сельскагаспадарчую прадукцыю.
Раённыя сельгасарганізацыі, гаспадары ўласных сядзібаў, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу, якім прадаставілася магчымасць прарэкламіраваць і рэалізаваць сваю прадукцыю, абмяняцца вопытам работы ў сферы аграбізнэсу і агратэхналогій, размясцілі прадукты сваёй вытворчасці на шматлікіх гандлёвых пляцоўках.
Пакупнікі маглі набыць па даступных цэнах збожжа, бульбу, цыбулю, моркву, буракі, яблыкі, зерне, камбікорм, садова-агародны інвентар, пладова-ягадныя культуры, а таксама мясную і малочную прадукцыю.
Прадукцыю ўласнай вытворчасці рэалізоўваў Дзятлаўскі сыраробны завод. У мясным павільёне гандлёвай кропкі райспажыўтаварыства жадаючыя набывалі мяса і мясапрадукты.
Гараджане актыўна і хутка раскупілі збожжа, бульбу, моркву, свежую рыбу, саджанцы пладовых дрэваў і кустоў.
Задаволеныя пакупнікі разыходзіліся з карыснымі пакупкамі, а прадаўцы – з наяўнымі грашыма.
Адно з пажаданняў пакупнікоў – павялічыць колькасць рэалізацыі збожжа.
Наступныя кірмашы адбудуцца 20 кастрычніка ў гарадскіх пасёлках Наваельня і Казлоўшчына, а таксама ў аграгарадку Гезгалы.
27 кастрычніка чарговы сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе ў Дзятлаве.
Запрашаем за пакупкамі!
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
очень хорошие фотографии, такие душевные!
Рейтинг комментария:+10