Транспартны сродак, абсталяваны паліцамі для транспарціроўкі кніг, газет, часопісаў, — гэта “мабільная бібліятэка”.
Яна абслугоўвае насельніцтва ў аддаленных і маланаселеных пунктах, дзе адсутнічаюць стацыянарныя ўстановы культуры. У Дзятлаўскім раёне такая бібліятэка працуе з 2007 года. З мэтай якаснага абслугоўвання насельніцтва распрацаваны 9 маршрутаў, якія ахопліваюць 67 вёсак і ажыццяўляюць штомесячную дастаўку літаратуры 700 чытачам, сярод якіх людзі сталага ўзросту, з абмежаванымі магчымасцямі, работнікі сельскай гаспадаркі, дзеці. Для кожнага чытача знойдзецца літаратура на любы густ: жаночыя раманы, дэтэктывы, сусветная, галіновая, дзіцячая літаратура, кнігі беларускіх пісьменнікаў. Як для дарослых, так і для дзяцей шмат цікавых перыядычных выданняў.
Кожны месяц на маршрутах “бібліятэкі на колах” праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. У час стаянак ажыццяўляецца наглядная прапаганда літаратуры, арганізуюцца тэматычныя гутаркі, рэкамендацыйныя агляды літаратуры, дзякуючы якім кожны чытач атрымлівае неабходную літаратуру.
Наталля БАДЗЯКА,
бібліятэкар бібліобуса